Грыбаўскайтэ: Палітдыялогу з Беларуссю замінаюць парушэнні правоў чалавека

Грыбаўскайтэ падкрэсліла, што паміж краінамі вядзецца канструктыўны двухбаковы эканамічны дыялог, асабліва ў галінах транспарту і гандлю.



Разам з тым яна адзначыла, што палітычнаму дыялогу перашкаджаюць грубыя парушэнні правоў чалавека і свабоды прэсы, пераслед палітычных апанентаў у Беларусі, перадае ru.delfi.lt. Каб абнавіць палітычныя сувязі з Літвой і ўсім Еўрасаюзам, Беларусь павінна адпусціць на свабоду і рэабілітаваць палітычных вязняў.



Таксама кіраўніца Літвы абмеркавала з беларускім амбасадарам падпісанае ў 2010 годзе пагадненне пра спрошчанае перасячэнне мяжы жыхарамі прыгранічных тэрыторый абедзвюх краін. Каб гэта пагадненне набыло моц, трэба афіцыйнае пацвярджэнне гатоўнасці Беларусі прымяняць гэты парадак. Літва ўжо выканала ўсе неабходныя для гэтага фармальнасці.



Кароль змяніў на пасадзе пасла Уладзіміра Дражына, які працаваў амбасадарам у Літве з 2006 года.



Фота — ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі