Грузія сцвярджае, што на мяжы з Абхазіяй падарвалі мост

На рацэ Інгуры ля сяла Хурча Зугдыдскага раёна Грузіі раніцай у суботу быў падарваны мост, які злучаў рэгіён з Гальским раёнам Абхазіі. Як заявілі ў паліцыі рэгіёна Самегрэла - Зэма Сванетыя са спасылкай на сведчанні мясцовых жыхароў, мост быў падарваны расійскімі вайскоўцамі, якія блакуюць усе пераходы праз раку Інгуры паміж Абхазіяй і Грузіяй. Паводле грузінскай паліцыі, некалькі дзён таму былі падарваныя тры масты на Інгуры. Grani

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі