Грузінскі футбаліст, затрыманы на Дняпры, раней быў нелегалам ва Ўкраіне

Высветліліся новыя акалічнасці ў справе грузінскага футбаліста, затрыманага беларускімі памежнікамі на Дняпры падчас спробы нелегальна патрапіць ва Ўкраіну на маторнай лодцы. Нагадаем, 26-гадовы грамадзянін Грузіі тлумачыў свой учынак жаданнем уладкавацца ў адным з украінскіх футбольных клубаў. Ён легальна прыляцеў у Мінск на самалёце. Беларускія памежнікі неўзабаве высветлілі, чаму ён адразу не паляцеў ва Ўкраіну. Вось што гаворыць кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:

"Ён да лютага 2008-га жыў на тэрыторыі Ўкраіны, але без рэгістрацыі. Таму яго дэпартавалі. У жніўні грамадзянін Грузіі зноў спрабаваў патрапіць ва Ўкраіну, але яму адмовілі. Ну а цяпер ён паспрабаваў патрапіць ва Ўкраіну ў абыход усіх законных сродкаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі