Грузаперавозкі ў студзені — красавіку скараціліся на 11,1% у параўнанні з 2019-м

За пачатак года скараціўся грузаабарот трубаправоднага транспарту​ / ex-press.by
За пачатак года скараціўся грузаабарот трубаправоднага транспарту​ / ex-press.by

У студзені — красавіку гэтага года грузаабарот усіх відаў транспарту склаў 38,9 млрд тона-кіламетраў — гэта 88,9% да ўзроўню таго ж перыяду 2019 года. Такія звесткі апублікаваў Белстат 26 траўня.

Грузоперевозки в январе — апреле сократились на 11,1% по сравнению с 2019 годом
Звесткі Белстата па грузаабароце / belstat.gov.by

Амаль на 10% скараціўся грузаабарот трубаправоднага транспарту. Звязана гэта з тым, што Расія і Беларусь не дамовіліся пра ўмовы пастаўкі расійскай нафты на 2020 год — і ў студзені яны былі проста спыненыя. Аднавіліся пастаўкі з Расіі толькі з 6 красавіка.

На 18,4% упаў грузаабарот чыгуначнага транспарту ў параўнанні са студзенем — красавіком 2019 года. Аўтамабільныя грузаперавозкі засталіся на тым жа ўзроўні, іх аб'ём склаў 99,6% да таго ж перыяду мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі