Гродзенскія ўлады рэкамендуюць запрашаць на навагоднія святы Зюзю і Цмока

Свой Зюзя ёсць у Пастаўскім раёне

Свой Зюзя ёсць у Пастаўскім раёне / holiday.by

У Гродзенскім выканкаме напярэдадні Новага года абмеркавалі фармат святкавання. Як паведамляе мясцовае тэлебачанне, на парадку дня было пытанне, "у якіх традыцыях пажадана ладзіць культурна-відовішчныя мерапрыемствы". Арганізатарам мерапрыемстваў рэкамендавалі зрабіць упор на "папулярызацыі беларускай культуры праз персанажаў, музыку і песні". Сярод іншага прагучала прапанова выкарыстоўваць у навагодніх спектаклях персанажаў беларускай міфалогіі — Зюзю, Цмока і Хатніка.

У Мінску тым часам вызначыліся з колькасцю ялінак, якія ўсталююць да свята. Іх будзе 27. Галоўная ёлка, якую ўсталююць на Кастрычніцкай плошчы, будзе вышынёй у 30 метраў. Ля Палаца спорту абяцаюць дызайнерскую елку, расказвае агенцтва "Мінск-Навіны". Яна будзе ніжэйшай — 18 метраў. Затое ў аснове будзе арка, абсыпаная агнямі, а зверху дызайнеры маюць намер стварыць імітацыю зорнага неба. Упрыгожанні тут будуць вытрыманыя ў чырвона-залатых танах.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі