Гродзенец хоча прайсці пешшу 30 тысяч км і пазнаёміцца з Рамзанам Кадыравым

Гродзенец хоча прайсці пешшу 30 тысяч км і пазнаёміцца з Рамзанам Кадыравым

Гродзенец Сяргей Мароз 1 сакавіка адправіцца пешшу ў падарожжа на Усход. Як паведамляе Радыё "Твой стыль", былы спартовец, які адслужыў у вайсковым спецназе, плануе за чатыры гады прайсці праз шэсць краін: Беларусь, Расію, Манголію, Казахстан, Узбекістан і Кіргізію. Мэта падарожжа — пакінуць след у гісторыі, а таксама быць годным прыкладам для свайго сына.
 
Мароз кажа, што да яго ніхто не рабіў такое падарожжа пешшу. Ад Полацка ён пойдзе ў напрамку Мурманска, адтуль адправіцца на Камчатку. Назад вандроўнік мяркуе ісці праз Якуцк, Аладан, у бок Манголіі. Калі не атрымаецца трапіць у Манголію, то яго шлях пройдзе праз Іркуцк, Краснаярск, Новасібірск, Барнаул у бок Казахстана.

"Абавязкова хачу трапіць у горад-герой Грозны і пазнаёміцца ​​з Рамзанам Кадыровым. Мне ён вельмі падабаецца як кіраўнік. Я б з задавальненнем сустрэўся і з Аляксандрам Лукашэнкам, і з Уладзімірам Пуціным, і Дзмітрыем Мядзведзевым, але разумею, што яны вельмі занятыя. Спадзяюся, калі ажыццяўлю падарожжа, мне ўдасца з імі сустрэцца", — кажа гродзенец.

Пакуль што Мароз шукае спонсара для экіпіроўкі — яму трэба 4500 долараў. Але ў шлях ён адправіцца, нават калі не назбірае патрэбную суму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі