Гродзенца, які без ведама жонкі вывез сына ў Расію, узялі пад варту

Гродзенца, які без ведама жонкі вывез сына ў Расію, узялі пад варту

Паліцыя Краснадарскага края Расіі затрымала 44-гадовага Вітальда Якімчыка, які два месяцы вывез сына ў Расію, піша TUT.by са спасылкай на прэс-службу ведамства. Пры гэтым маці хлопчыка не ведала, куды былы муж забраў дзіця.  

Пяцігадовы Міхаэль Якімчык знік 28 кастрычніка. Бацька забраў яго з дзіцячага садка і павёз у невядомым напрамку. Бацька, Вітальд Якімчык, быў у разводзе з жонкай, але тая не замінала бацьку бачыцца з сынам. Два месяцы дзіця шукалі міліцыя і валанцёры. Бацька Міхаэля быў абвешчаны ў Беларусі ў вышук, завочна для яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Цяпер Вітальда Якімчыка рыхтуюць для экстрадыцыі на радзіму. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. 

Паведамляецца, што знайшлі яго ў адным з гасцявых дамоў на тэрыторыі горада-курорта Анапа. Раней па факце яго знікнення з сынам праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

Некалькі дзён таму Вітальд выйшаў на сувязь з былой жонкай і паведаміў, што неўзабаве сын вернецца да яе. На цяперашні час Міхаэль сапраўды ўжо сустрэўся са сваёй маці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі