Горацкія прадпрымальнікі вырашылі не выходзіць на працу ў лютым

Горацкія прадпрымальнікі вырашылі не выходзіць на працу ў лютым

27 студзеня ў Горках у гандлёвым цэнтры "Малая Еўропа" адбыўся сход індывідуальных прадпрымальнікаў. Як піша сайт horki.info, іпэшнікі прыйшлі да высновы, што не могуць выконваць умовы ўказа №222 і таму не выйдуць на працу ў лютым.

У студзені многія мясцовыя прадпрымальнікі абвясцілі адпачынак і чакалі, ці зменіцца сітуацыя з нашумелым указам. Цяпер прадпрымальнікі падаюць у падатковую інспекцыю "нулявыя дэкларацыі". Некаторыя ўвогуле хочуць закрыць бізнэс.

На сходзе прадпрымальнікі прынялі інфармацыйны ліст, які накіравалі ў Горацкі райвыканкам. Подпісы пад ім паставілі некалькі дзясяткаў чалавек. У лісце яны тлумачаць, што не могуць выконваць нормы ўказа №222, таму ў лютым не выйдуць на працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі