Гомельскія памежнікі злавілі дваіх нелегалаў, якія ішлі на ўкраінскі курорт

Дваіх нелегалаў, якія ішлі на ўкраінскі курорт, затрымалі гомельскія памежнікі. Грамадзяне Беларусі патлумачылі, што ў аднаго з іх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарту, але адпачыць каля мора вельмі хацелася, і яны пайшлі ва Украіну лясамі.
Пінскія памежнікі днямі падчас агляду аўтамабіля "Мерсэдэс" знайшлі пад сядзеннямі ўкраінца, які спрабаваў нелегальна вярнуцца на радзіму. Справа ў тым, што ён згубіў у Расіі свае дакументы і вырашыў вярнуцца на тэрыторыю сваёй краіны праз Беларусь. 

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі