Гомельскія ІП ствараюць з уладамі групу па вырашэнні праблемаў

Гомельскія ІП ствараюць з уладамі групу па вырашэнні праблемаў


У Гомелі пратэстуючыя прадпрымальнікі дамовіліся стварыць з уладамі ініцыятыўную групу па вырашэнні праблемных пытанняў.

Як паведамлялася раней, на стыхійную акцыю да аблвыканкама сабралося каля 500 чалавек. Потым каля 300 з іх перайшлі ў Палац творчасці моладзі "Юнацтва" для размовы з намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама Баляславам Пірштуком. Як адзначае БелаПАН, размова доўжылася больш за дзве гадзіны.

На сустрэчы ІП заявілі, што ў рамках указа прэзідэнта №222, які дзейнічае з 1 студзеня, яны працаваць не могуць. Прадпрымальнікі патрабавалі яго адмяніць. Чыноўнік адзначыў, што з 28 тысяч ІП, зарэгістраваных у вобласці, указ закрануў толькі прыкладна 6 тысяч прадпрымальнікаў.

Дырэктар Аналітычнага цэнтра Саюза юрыдычных сіл "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Анатоль Змітровіч прапанаваў стварыць ініцыятыўную групу па вырашэнні праблемных пытанняў ІП. Пірштук з гэтым пагадзіўся. Па яго словах, як толькі прадпрымальнікі дадуць спіс тых, хто ўвойдзе ў групу, улада на працягу двух дзён дапоўніць яго прадстаўнікамі падатковай, Дзяржстандарту, іншых ведамстваў і прызначыць сустрэчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі