Гомельскія футбольныя фанаты працягваюць байкот хатніх матчаў

У суботу 22 красавіка адбыліся гульні ¼ фіналу Кубка Беларусі па футболе. Фанацкія сектары “Гомеля” (які, дарэчы, прайграў на сваім полі магілёўскаму “Дняпру” 1:2) пуставалі. “Зялёна-белыя” ультрас вырашылі працягнуць байкот, які пачаўся ў мінулым сезоне і назіраць за гульнёй са звычайных сектароў.



"Кожны паход на футбол для людзей, якія жадаюць актыўна падтрымаць каманду, спалучаюцца з пастаянным хамствам і зневажальнымі працэдурамі з боку супрацоўнікаў міліцыі. Распрананне да сподняй бялізны незалежна ад умоваў надвор'я, скокі на адной назе, канфіскацыя рэчаў з наступнай іх стратай, запалохванне, забарона праходу на сектар без тлумачэння прычын і яшчэ шмат падобнага кшталту "працэдур", — гаворыцца на сайце фанатаў футбольнага клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі