Гомельскія чыноўнікі чакаюць квітанцыю да... 31 лютага (фота)

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў яго на суму 1 млн 300 тысяч рублёў. Актывіст атрымаў дакумент, падпісаны суддзёй Цалковай, у якім яго інфармуюць, што квітанцыю аб аплаце штрафу ён мусіць прынесці ў суд "да 31.02.2014 года". Як вядома, сёлета ў лютым 28 дзён, а "31-га лютага" не бывае ніколі.



"Мала таго, што мой адзіночны пікет суддзя назвала "масавым мерапрыемствам", яна ў дадатак яшчэ і дні месяцу па-свойму лічыць. :) Мусіць, сапраўды цяжка з кадрамі ў нашым каралеўстве", — пракаментаваў дадзены выпадак Зміцер Карашкоў сайту spasemstranu.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі