Гомельскія бацькі патрабуюць аднавіць на працы звольненую дырэктарку школы

Гомельскія бацькі патрабуюць аднавіць на працы звольненую дырэктарку школы

Бацькі гомельскіх вучняў патрабуюць аднавіць звольненую дырэктарку школы №15 Марыну Чарненка, піша TUT.by. 

Стыхіныя сход сабраўся каля школы ў 13:30, у перапынку паміж зменамі. Там было каля 30 чалавек.

"Мы не сыдзем, і мы не баімся. Чалавек вельмі добры. Яна столькі зрабіла для школы, для тэрыторыі нават, асфальт тут быў — забіцца можна было. За школай парадак навяла. Яна прыйшла і зрабіла ўсё, каналізацыю памяняла. І гэта ўсё — за два гады", — тлумачыць мама аднаго з вучняў.

Да ўдзельнікаў сходу выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі школы і папрасілі двух актывістаў прайсці да дырэктара. Пасля візіту да начальства актывісты не сталі каментаваць тое, што адбываецца, а прапанавалі бацькам разыходзіцца.

Зранку ў абарону дырэктаркі выступілі і педагогі. Яны распавялі, што школа перагружаная: пры норме ў 800 месцаў там навучаецца 1800 школьнікаў. 

Нагадаем, што 12 верасня настаўніца пачатковых класаў Людміла Чацвярткова на ўроку матам лаялася на вучня, трымаючы над ім парту. Школьнікі знялі інцыдэнт на відэа, і запіс трапіў у інтэрнэт. Пасля гэтага настаўніцу 13 верасня звольнілі. 

18 верасня паводле вуснага распараджэння Аляксандра Лукашэнкі настаўніцу аднавілі на працы. Адначасова кіраўнік дзяржавы загадаў звольніць дырэктарку школы. Разнастайныя іншыя пакаранні зазналі і іншыя чыноўнікі — ад прэм'ер-міністра і кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта да чыноўнікаў Гомельскага аблвыканкама. 

19 верасня Лукашэнка асабіста пракаментаваў сітуацыю ў гомельскай школе: "Ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму... Вы што, чакаеце яшчэ, як у Стоўбцах ў нас адбылося? А пачынаецца адсюль — са здзеку над настаўніцай. І яшчэ на камеру здымаюць і выкладваюць у Сеціва. І гэта ў чацвёртым класе".

Чацвёртакласніка са скандальнага відэа разам з бацькам выклікалі ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі