Гомельскага апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага звальняюць з працы

Гомельскага каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" папярэдзілі пра звальненне з працы. Прыблізна год ён працуе ў прыватнай фірме, якая аказвае паслугі таксі. Кіраўніцтва фірмы паставіла апазіцыянеру ўмовы: або ён спыняе ўсялякую палітычную дзейнасць, або 1 жніўня яго звальняюць. Дырэктар прыватнага прадпрыемства "Інтэргрань", дзе працуе апазіцыянер, адмовіўся пракаментаваць прычыны звальнення работніка.
Толькі зазначыў, што істотных прэтэнзій да працы таксіста не мае. На вераснёўскіх выбарах Жукоўскі мае намер вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты парламента.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі