Глухая сцяна: суд захаваў пакаранне "за мітынг" хлопцу з разумовай адсталасцю

Палітвязень Дзіма Гопта / сямейны архіў
Палітвязень Дзіма Гопта / сямейны архіў

"Апошні раз пісаў: "Мама, прасі суддзяў, каб мяне адпусцілі. Таму што далей не ведаю, як жыць", — расказвае Еўрарадыё жыхарка Жлобіна Вольга Гопта. 2 красавіка Гомельскі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу па справе яе 21-гадовага сына Дзмітрыя і пакінуў сваё рашэнне без змен: два гады калоніі за "ўдзел у масавых беспарадках" і "гвалт у дачыненні да міліцыі".

У Дзімы ёсць афіцыйны дыягназ — умераная разумовая адсталасць. Ён паводзіць сябе як 12-гадовы падлетак. Адвакат падала дакументы, але суддзя не палічыў хваробу змякчальнымі абставінамі.

Глухая стена: суд сохранил наказание “за митинг” парню с умственной отсталостью

"Было пададзена дзве скаргі: адна ад адваката, другая, прыватная, ад Дзімы. Скаргу, якую пісаў Дзіма, нават не сталі разглядаць, таму што яна была "няправільна аформленая", — працягвае Вольга. — Адвакат растлумачыла, што Дзіма не можа праз свой псіхічны стан напісаць правільна і нават выправіць так, як ім трэба, таксама не зможа. Гэта ні на што не паўплывала. У судзе разглядалі толькі скаргу, пададзеную адвакатам.

Ведаю, што звычайныя людзі, даведаўшыся пра нашу гісторыю, пісалі ў суд, каб яго выпусцілі. Але там, здаецца, глухая сцяна, я нават не магу растлумачыць, чаму гэта так".

Упершыню Еўрарадыё паразмаўляла з Дзімавай маці яшчэ ў сярэдзіне лютага. Сумная гісторыя імгненна разляцелася па сацсетках і атрымала вялікі рэзананс: у інтэрнэце стварылі петыцыю за вызваленне хлопца, пад якой падпісалася больш за 3 тысячы чалавек.

Глухая стена: суд сохранил наказание “за митинг” парню с умственной отсталостью
Дзіма (справа) з прыяцелем / сямейны архіў

Увесь гэты час Дзіма Гопта сядзіць у гомельскім СІЗА №3. Яго адвакат плануе падаваць наглядную скаргу. І калі яна не будзе мець эфекту, хлопца адправяць у калонію.

Мама не ведае, у якіх умовах сядзіць яе сын і як сябе адчувае. Падазрае, што лісты з гэтай інфармацыяй не прапускае цэнзура.

"Я прашу: калі вы пішаце Дзіму, падтрымайце яго. Мне здаецца, ён вельмі перажывае за тое, што ён там сядзіць, а мы тут хвалюемся", — просіць Вольга Гопта. Яна дадае, што пісаць сыну лепш простымі сказамі, вялікімі выразнымі літарамі, інакш ён можа не зразумець.

Праваабаронцы прызналі Дзмітрыя Гопту палітвязнем. Напісаць яму можна па адрасе: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1а, Дзмітрый Валер'евіч Гопта (28.10.1999).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі