Генсек ААН: ліпень 2019-га стаў самым спякотным месяцам у гісторыі

Генсек ААН: ліпень 2019-га стаў самым спякотным месяцам у гісторыі

Генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш аб'явіў "надзвычайную кліматычную сітуацыю", інфармуе unian.net. Мяркуецца, што апошнія пяць гадоў (2015 — 2019) стануць самымі спякотнымі за ўсю гісторыю метэаназіранняў. У сваім выступе на саміце G7 у Францыі генсек адзначыў, што ўзровень канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы планеты дасягнуў найвышэйшай адзнакі за ўсю гісторыю чалавецтва. Такім ён быў 3-5 мільёнаў гадоў таму. Паводле слоў Гутэрыша, ліпень 2019-га стаў самым спякотным месяцам у гісторыі.

Генсек ААН згадаў сітуацыю ў Грэнландыі, дзе ў мінулым месяцы растаяла 179 млрд тон ільда, пра вялізныя пажары ў розных рэгіёнах свету. "Усё, што адбываецца — гэта надзвычайная кліматычная сітуацыя, — кажа Антоніў Гутэрыш. — ...І навуковыя дадзеныя гэта пацвярджаюць... Мы павінны ўтрымаць павышэнне тэмпературы ў межах 1,5 градусаў па Цэльсіі да канца XXI стагоддзя, дасягнуць нулявога ўзроўню выкідаў вуглякіслага газу да 2050 года, на 45% скараціць выкіды парніковых газаў да 2030-га".

На верасень запланаваны саміт па клімаце, які ў Нью-Ёрку арганізуе ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі