Генпракурор Беларусі хоча павысіць штрафы п'яным кіроўцам да 200 і 300 базавых

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч прапаноўвае падвысіць штрафы нецвярозым кіроўцам да 200 базавых велічынь у выпадку першага такога парушэння і да 300 базавых велічынь — за паўторнае. На цяперашні час гэта складзе 7 млн рублёў і 10,5 млн рублёў адпаведна. Як нагадвае БЕЛТА, зараз у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях п'яныя кіроўцы могуць быць аштрафаваныя на суму ад 15 да 35 базавых велічынь (ад 525 тыс.руб да 1 млн 225 тыс.руб.). Максімальны штраф за паўторнае кіраванне ў п'яным выглядзе — 45 базавых велічыняў (1 млн. 575 тыс.руб.)

Для павышэння памераў штрафаў Генпракуратура падрыхтавала адмысловы законапраект. Пры гэтым суды ў адпаведнасці з законапраектам пры прызначэнні пакаранняў за п'яную язду не змогуць адыходзіць ад сум усталяваных штрафаў у 200 і 300 базавых велічынь ні ў бок павелічэння, ні ў бок памяншэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі