Генпракуратура знайшла ў продажы "сродак тэрарызму" — верталёт на радыёкіраванні

Верталёт на радыёкіраванні, ілюстрацыйнае фота

Верталёт на радыёкіраванні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На папулярнай інтэрнэт-пляцоўцы пракуратура Заводскага раёна Мінска выявіла абвестку аб продажы верталёта на радыёкіраванні.

Такую аб'яву палічылі парушэннем заканадаўства, бо падобныя авіямадэлі "могуць быць выкарыстаныя ў супрацьпраўных мэтах", заяўляе прэс-служба Генпракуратуры. У прыватнасці, на думку пракурораў, пры дапамозе верталёта зламыснікі могуць парушыць грамадскі парадак, садзейнічаць "экстрэмісцкай дзейнасці" і нават здзейсніць "акт тэрарызму".

Інтэрнэт-маркету вынеслі прадпісанне, у якім абавязалі выключыць магчымасць размяшчэння такіх абвестак у будучыні.

У Беларусі з 2023 года ўказам Лукашэнкі фізічным асобам забаранілі ўвозіць у краіну, выкарыстоўваць і захоўваць беспілотнікі, а таксама авіямадэлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.