Генпракуратура прыгразіла штрафамі платформе "Голас"

Генпракуратура прыгразіла штрафамі платформе "Голас"

Генпракуратура выступіла з заявай наконт інтэрнэт-платформы "Голас", Zubr.in.

Платформа "Голас" створаная для альтэрнатыўнага падліку галасоў. Выбарцаў заклікаюць дасылаць на яе фатаздымкі сваіх бюлетэняў, каб паказаць, за каго яны прагаласавалі. Пасля будзе праведзены альтэрнатыўны падлік галасоў. 

На думку супрацоўнікаў Генпракуратуры, гэта будзе сацыялагічнае апытанне, што ў Беларусі забаронена без спецыяльнай акрэдытацыі: "Выключнае права арганізацыі апытанняў грамадскай думкі і сацыялагічных даследаванняў, акрэдытацыі юрыдычных асоб, якія прэтэндуюць на правядзенне апытанняў, якія адносяцца да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, у мэтах забеспячэння іх належнага ўзроўню аб'ектыўнасці і дакладнасці прадастаўлена камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Таксама ў пракуратуры лічаць, што арганізатары платформы і трэція асобы змогуць атрымаць персанальныя даныя беларусаў, якія даўлюць фота сваіх бюлетэняў.

Генпракуратура пагражае парушальнікам штрафамі: фізічнай асобе — да 20 базавых велічыняў, а юрыдычнай — да 100 (адна базавая велічыня сёння — 27 рублёў).

Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына назвала платформу "Голас" злачыннай і заявіла, што яна выкарыстоўваецца для арганізацыі масавых беспарадкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі