Вы тут

Генпракуратура: пратэстовец Анішчук у калоніі сапраўды глытаў металічны прадмет

Арцём Анішчук / фота з сацсетак

Пракуратура Магілёўскай вобласці праверыла звесткі, апублікаваныя ў інтэрнэце пра тое, што асуджаны пратэстовец Арцём Анішчук, каб пазбегнуць катаванняў у калоніі №15, праглынуў металічны прадмет.

Праверка пракуратуры пацвердзіла, што такое здарэнен напраўду было. Праўда, тлумачаць яго ў пракуратуры іншымі матывамі. 

"Падчас асабістай гутаркі з пракурорскім работнікам Арцём Анішчук не выказваў скаргаў на стан здароўя. На пытанне аб прычынах праглынання іншароднага прадмета растлумачыў, што проста хацеў трапіць у медыцынскую частку",заяўляе прэс-служба Генпракуратуры.

Пра катаванні пратэстоўца ў калоніі паведаміла яго жонка са словаў адваката.  

32-гадовы работнік метро Арцём Анішчук асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Яго і яшчэ чатырох чалавек пакаралі за "злоснае хуліганства": у верасні 2020-га яны пашкодзілі аўто жонкі міліцыянта ў Новай Баравой. Іх жорстка затрымалі на месцы здарэння. 

Паводзіны з боку адміністрацыі ПК-15 Анішчук патлумачыў тым, што начальнік калоніі з'яўляецца сябрам пацярпелага па яго справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.