Генпракуратура: практычна ўсіх затрыманых за несанкцыянаваныя акцыі вызвалілі

Генпракуратура: практычна ўсіх затрыманых за несанкцыянаваныя акцыі вызвалілі

Беларусы завалілі Генпракуратуру заявамі з патрабаваннем пачаць крымінальныя справы па фактах перавышэння міліцыянтамі ўлады або службовых паўнамоцтваў. Пра гэта піша прэс-служба Генпракуратуры ў сваім тэлеграм-канале. 

Пракурорскія работнікі перанакіроўваюць гэтыя заявы ў Следчы камітэт — згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам. "Па кожным факце будзе праведзена аб'ектыўная, поўная і ўсебаковая праверка. Органы пракуратуры ў адпаведнасці з кампетэнцыяй забяспечаць нагляд за законнасцю вырашэння дадзеных заяў", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў Генпракуратуру звяртаюцца людзі, якія не могуць знайсці сваіх блізкіх пасля жорсткага разгону масавых акцый на мінулым тыдні. У ведамстве кажуць, што разам з МУС яны правялі працу па вызваленні людзей, затрыманых на масавых мерапрыемствах. "Практычна ўсе названыя асобы ў цяперашні час вызваленыя", — падкрэслівае прэс-служба.

Ведамства апублікавала спіс людзей, якія адбываюць адміністрацыйны арышт за масавыя мерапрыемствы ў розных гарадах Беларусі. 

Між тым, паводле звестак МУС, па ўсёй Беларусі за чатыры дні пратэстаў было затрымана каля сямі тысяч чалавек. Як паведамлялася ў СМІ, сваякі і блізкія не могуць знайсці больш за 80 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі