Генпракуратура гатовая прааналізаваць сітуацыю ў сувязі з ВРВІ і грыпам

Генеральная пракуратура Беларусі гатовая прааналізаваць сітуацыю ў краіне ў сувязі з ростам захворвання ВРВІ і грыпам.
Такую магчымасць не выключыў генпракурор Рыгор Васілевіч, адказваючы на пытанні журналістаў, ці мае намер пракуратура даць прававую ацэнку дзеянням Міністэрства аховы здароўя, фармацэўтычных кампаній і СМІ ў сітуацыі вакол “грыпознага” ажыятажу.

Па словах Васілевіча, пакуль у Генпракуратуру на гэты конт ніякіх скаргаў не паступала, перадае БелаПАН.