Генерал-маёр Станіслаў Зась стаў дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі

Генерал-маёр Станіслаў Зась стаў дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі

4 лістапада генерал-маёр Станіслаў Зась быў прызначаны на пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". З 1 ліпеня Зась быў выканаўцам абавязкаў дзяржаўнага сакратара. Перад гэтым Лукашэнкам быў вызвалены ад пасады дзяржсакратара Аляксандр Мяжуеў. Ён сам папрасіў пра гэта "ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі".

Эксперты казалі пра Станіслава Зася, як пра чалавека-выканаўцу, даволі добрага служачага, які "зорак з неба не хапае", заўсёды застаецца на другіх ролях.

Зась нарадзіўся ў 1964 годзе ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Ён скончыў Бакінскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню, Ваенную акадэмію Беларусі, Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных сілаў Расіі. Станіслаў Зась служыў ва Узброеных сілах, МУС, КДБ, памежных войсках. З 2008-га ён быў намеснікам генсакратара Савета бяспекі Беларусі.

Фота: vsr.mil.by

Генерал-маёр Станіслаў Зась стаў дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі