Геі, чый шлюб памылкова зарэгістравалі ў Расіі, пакінулі краіну

Геі, чый шлюб памылкова зарэгістравалі ў Расіі, пакінулі краіну

З Расіі з'ехалі Павел Стацко і Яўген Вайцяхоўскі, якія раней распавялі, як у Расіі прызналі іх гомасэксуальны шлюб. Цяпер яны пакінулі краіну ў выніку пагроз, якія паступалі на іх адрас, перадаюць расійскія СМІ. 

Праваабаронца Ігар Качаткоў паведаміў журналістам, што Стацко і Вайцяхоўскага прымушалі аддаць пашпарты паліцыянтам: нібыта дакументы былі наўмысна пашкоджаныя. Пры адмове аддаць пашпарты ім пагражалі крымінальнай справай, перадае Радыё "Свабода". Таксама паліцыянты заявілі, што "не змогуць абараніць іх ад замахаў з боку гамафобна настроеных грамадзян і арганізацый". 

Павел Стацко і Яўген Вайцяхоўскі заключылі шлюб у Даніі, а потым у Маскве падалі дакументы ў шматфункцыянальны цэнтр паслуг для рэгістрацыі шлюбу. Маскоўская ўстанова пацвердзіла законнасць шлюбу. Але на наступны дзень МУС Расіі заявіў пра несапраўднасць пашпартоў аднаполай пары. У МУС заявілі, што супрацоўніца, якая паставіла штамп аб рэгістрацыі шлюбу, і яе кіраўнік будуць звольненыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі