Гайдукову змянілі абвінавачанне, пракурор просіць два гады турмы

На які менавіта артыкул перакваліфікавана абвінавачванне, ён казаць адмовіўся, перадае БелаПАН.



Нагадаем, што 23-гадовага Андрэя Гайдукова, аператара наваполацкага НПЗ "Нафтан", вінавацілі ў здрадзе дзяржаве. Яго затрымалі 8 лістапада 2012 года. Па версіі следства — "у момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы".



Суд над моладзевым актывістам пачаўся 12 чэрвеня. 19 чэрвеня старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў журналістам, што юнаку могуць змяніць абвінавачанне.



Прысуд па справе Гайдукова павінен быць абвешчаны 1 ліпеня ў 11 гадзін.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі