Вакульчык расказаў, як 120 "падрыхтаваных супрацоўнікаў" ахоўвалі аб'яднаны штаб

Вакульчык расказаў, як 120 "падрыхтаваных супрацоўнікаў" ахоўвалі аб'яднаны штаб

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык у эфіры тэлеканала АНТ расказаў, як спецслужбы ахоўвалі аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай

Пра арганізацыю такой аховы заявіў сёння ўдзень Аляксандр Лукашэнка. Ён распавёў, што просьба наладзіць ахову паступіла ад штаба Ціханоўскай.  

Вакульчык паведаміў, што "з так званага аб'яднанага штаба была атрыманая інфармацыя, што яны асцерагаюцца правакацыі і замаху на жыццё Ціханоўскай". Па яго словах, перад гэтым ГУБАЗіК МУС перахапіў па лініі барацьбы з экстрэмізмам паведамленне, што патрэбная сакральная ахвяра. "Адпраўнік ужо выяўлены і ў бліжэйшы час будзе затрыманы", — цытуе БЕЛТА заяву старшыні КДБ. 

Пра сітуацыю, маўляў, неадкладна далажылі кіраўніку дзяржавы. "У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы мною было прынята рашэнне аб выдзяленні 120 падрыхтаваных супрацоўнікаў для арганізацыі аховы аб'яднанага штаба. Яны стараліся не прыцягваць увагі, але іх прысутнасць было відавочная", — пракаментаваў Вакульчык.

Дарэчы, пра неабходнасць "сакральнай ахвяры" цэлы тыдзень перад выбарамі пісаў у газеце "СБ. Беларусь сегодня" яе калумніст Андрэй Мукавозчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі