Вы тут

“Гавары праўду” не хоча, каб Лукашэнка сыходзіў раней

Андрэй Дзмітрыеў / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Грамадская кампанія “Гавары праўду” выступае супраць пераносу даты будучых прэзідэнцкіх альбо парламенцкіх выбараў. Такі перанос, адзначаецца ў заяве ГП, прывядзе да скарачэння тэрмінаў паўнамоцтваў альбо кіраўніка краіны, альбо дэпутатаў — у залежнасці ад таго, якія выбары вырашаць перанесці. Што, маўляў, непажадана.

Чаму ў “Гавары праўду” лічаць, што скарачэнне тэрмінаў паўнамоцтваў непажаданае? Чым такое скарачэнне можа пагражаць краіне ці яе грамадзянам? А можа гэта прывядзе да палітычнага калапсу ў Беларусі? Ці справа ў непадрыхтаванасці “Гавары праўду” да выбарчых кампаній?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і сябра Рэспубліканскага савета “Гавары праўду” Сяргей Вазняк.

Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк з "Гавары праўду" у студыі Еўрарадыё.