«Garadzkija» выпрабавалі акустыку на менчуках

На акустычным канцэрце ў «Графіці» Піт Паўлаў праспяваў некалькі песень у дуэце з лідэрам гурта «Палац» Алегам Хаменка, а таксама прадставіў слухачам беларускую версію «Nothing Else Metters».










З'яўленне ў рэпертуары «электрычнага» гурта акустычнай праграмы сам лідэр «Garadzkijh» Піт Паўлаў тлумачыць проста:

Піт Паўлаў: «Мой досвед ігры ў акустычным гурце « KRIWI», а таксама захапленне творчасцю некаторых сусветнавядмых выканаўцаў зрабілі сваю справу – большасць уласных песень я напісаў менавіта на акустычнай гітары. Так што цалкам відавочна, што фармат unplugged для нас – вельмі натуральны.»




 
Канцэрт у «Графіці» стаў заключным у шэрагу канцэртаў па розных гарадах Беларусі. Такім чынам музыканты «выпрабавалі» новы склад гурта (змяніліся ўсе музыканты, акрамя фронтмэна Піта Паўлава) і новае гучанне. Доўжыўся unplugged ад «Garadzkijh» прыкладна каля гадзіны. Але варта адзначыць - гурт насамрэч гучыць па-іншаму! Асабіста мяне прывабілі нават тыя творы, якія раней проста не краналі.
 




Бліжэй да канца канцэрту да «Garadzkijh» далучыўся Алег Хаменка. Як драйвова музыкаў «каўбасіла ды плюшчыла» ў нечаканым дуэце!



 
А пад лірычную «Так ці не» лідэр «Палаца» заклікаў прысутных падтрымаць гурт палаючымі запальнічкамі...
 

 
Яшчэ адной неспадзяванкай ад «Garadzkijh» стала перакладзеная на беларускую мову «Nothing Else Metters». Піт распавёў, што пісьмова запытаўся ў  гурта Metallica дазволу на выкарыстоўванне песні ў сваіх канцэртах, на што таксама пісьмова атрымаў адказ - «Рабіце, што хочаце!».
У беларускім варыянце песня атрымала пакуль «працоўную» назву «Вось адзіная мэта».





 
На канцэртах ў Піта Паўлава заўжды шмат дзяўчат:) яны ведаюць дакладна – пасля імпрэзы іх чакае «фотасесія» з улюбёным выканаўцам.





Ці азначае, што радыкальныя змены складу гурта сапраўды пайшлі «Garadzkijm» на карысць, даведаемся з часам, але прысутныя на імпрэзе музычныя эксперты і журналісты назвалі  канцэрт паваротным і знакавым для далейшай творчасьці гурта. 



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі