Гарачка: Зэльцэр можа выйсці на волю праз два тыдні

Амерыканец Эмануіл Зэльцэр, які адбывае пакаранне ў Беларусі, патрапляе пад амністыю, абвешчаную з нагоды 65-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецкіх захопнікаў. І ўжо да канца траўня ён можа выйсці на волю. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адвакат Зэльцэра Зміцер Гарачка:

"Сёння афіцыйна апублікаваны закон аб амністыі. Ён уступіў у дзеянне. І ў адпаведнасці з артыкулам трэцім закона Зэльцэр патрапляе пад дзеянне гэтай амністыі, як асоба, якая была асуджаная на пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 6 гадоў і адбыў ужо 1/3. А па законе трэба адбыць 1/4".


Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны ў Мінску разам са сваёй сакратаркай Уладленай Функ у сакавіку мінулага года. Яго пакаралі за выкарыстанне заведама непраўдзівых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. ЗША неаданаразова заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Зэльцэра, стан здароўя якога ў зняволенні пагоршыўся. Уладлена Функ выйшла на волю ў сакавіку сёлета пасля года зняволення і вярнулася ў ЗША, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі