Вы тут

Ганна Канапацкая сабрала неабходную 1000 подпісаў за сваё вылучэнне

Ганна Канапацкая падчас збору подпісаў / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Ініцыятыўная група Ганны Канапацкай сабрала неабходную тысячу подпісаў за яе вылучэнне кандыдаткай у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. Пра гэта Канапацкая паведаміла ў сваім акаўніце ў Фэйсбуку. Яна дадала, што збор подпісаў яшчэ будзе працягвацца. 

Апазіцыйная дэпутатка парламента вылучаецца па Кастрычніцкай акрузе Мінска №97. 

Па словах Канапацкай, яна разлічвала, што подпісы за вылучэнне ўдасца сабраць хутчэй. "Прыкладна палова кватэраў падчас абыходу былі пустымі", — тлумачыць палітык павольныя тэмпы збору подпісаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.