Ганна Канапацкая пракаментавала скандал са сваім памочнікам і чатам @ProtestBY

Ганна Канапацкая пракаментавала скандал са сваім памочнікам і чатам @ProtestBY

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая пракаментавала скандал са сваім памочнікам Дзянісам Ціханенкам

Ціханенка выступаў як стваральнік чата @ProtestBY, дзе збіраліся людзі, незадаволеныя новым законам аб адтэрміноўках ад войска. Ціханенка збіраў грошы на пратэстныя акцыі: было пералічана каля 1500 рублёў. Праз нейкі час удзельнікі сталі папракаць яго, што ён толькі гаворыць, але нічога не арганізоўвае. Яны стварылі паралельны чат @pozvachat. Ціханенку яны абвінавацілі ў тым, што ён збіраецца выкарыстаць іх для ўласнай палітычнай выбарчай кампаніі.

У адказ памочнік Канапацкай заклікаў не падтрымліваць сепаратыстаў. На яго рахунку застаюцца каля 500 рублёў ахвяраванняў. Тых, хто крытыкуе Ціханенку ў чаце, адразу ж баняць.

Ганна Канапацкая пракаментавала гэты скандал наступным чынам: "Уся работа па арганізацыі пратэстаў праводзілася Дзянісам ад свайго імя, ад імя прыватнай асобы, а не ад імя памочніка дэпутата, хоць і валодаў такім статусам".

Яна заявіла, што галасавала супраць закона аб адтэрміноўках і гатовая падтрымаць любыя канструктыўныя прапановы па змене ці адмене гэтага закона. "Пры гэтым я асабіста не асаблівы прыхільнік вулічных акцый. Аднак ні Дзяніс, ні хто-небудзь іншы не звярталіся да мяне з якой-небудзь прапановай", — дадала дэпутатка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі