Гандаль цыгарэтамі прыносіць у бюджэт Беларусі больш за 1 мільярд рублёў

Гандаль цыгарэтамі прыносіць у бюджэт Беларусі больш за 1 мільярд рублёў

Тытунёвая індустрыя прыносіць у бюджэт Беларусі больш за 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў прыбытку. Такую лічбу міністр фінансаў Максім Ермаловіч назваў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

"Мы атрымліваем больш за 800 мільёнаў рублёў акцызаў на тытунёвую прадукцыю. Усяго ад гэтай галіны ў бюджэт паступае больш за 1 мільярд 200 мільёнаў за кошт розных падаткаў і збораў, якія выплачваюць тытунёвыя вытворцы", — удакладніў Ермаловіч. 

Міністр дадаў, што дзяржава абараняе ўнутраны рынак, каб не дапусціць на яго кантрафактную прадукцыю.

Між тым, пакуль што Беларусь становіцца пастаўшчыком кантрафактных цыгарэтаў у суседнія краіны. Памежнікі перыядычна паведамляюць пра выяўленую цыгарэтную кантрабанду на мяжы з Польшчай, Украінай, Літвой. І кожны раз гаворка ідзе пра кантрабанду беларускіх цыгарэтаў у гэтыя краіны. 

Гаворка аб развіцці тытунёвага рынку ішла на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 10 снежня. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб кошты на цыгарэты сур'ёзна не падымаліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі