Ганцавіцкія інспектары сабралі калекцыю канфіскаваных "ягадных камбайнаў"

Калекцыю саматужных "камбайнаў" для збору ягад сабралі супрацоўнікі Ганцавіцкай інспекцыі па ахове прыроды.  Апошнім разам былі затрыманыя пры зборы чарніц камбайнам тры жанчыны і мужчына: іх аштрафавалі на 17,5 тыс. рублёў кожнага. “Я ўсё жыццё збіраю камбайнам, і ня бачу ніякай шкоды прыродзе”, — заявіла адна з парушальніц.

Адна з ганцавіцкіх журналістак прайшлася па лесе і налічыла: з 20 ягадніц толькі адна збірала рукамі. Кілаграм чарніц каштуе цяпер на Ганцаўшчыне 3,7 тыс. рублёў.

Камбайн сашморгвае ягады разам з лісцем і галінкамі. Каб пачаць пладаносіць, чарнічніку трэба 3-5 гадоў, максімальна ён пладаносіць у 10-15-гадовым узросце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі