Вы тут

Галоўны прыз Канскага кінафестывалю атрымаў карэйскі фільм "Паразіты"

Reuters

"Залатая пальмавая галіна" Канскага кінафестывалю ў 2019 годзе дасталася фільму паўднёва-карэйскага рэжысёра Пона Джун-хо "Паразіты". Карціна дасціпна распавядае аб класавай няроўнасці на прыкладзе таго, як сям'я беднякоў ўкаранілася ў сям'ю багацеяў.

Гран-пры (другі па значнасці прыз) Канскага кінафестывалю атрымаў фільм "Атлантыка", які зняла францужанка з сенегальскага каранямі Маці Дыёп.

Прыз за лепшую рэжысуру дастаўся аўтарам карціны "Малады Ахмед" братам Дардэнам, якія распавялі гісторыю юнага ісламіста, які вырашыў зарэзаць настаўніцу.

Лепшым акцёрам прызнаны Антоніа Бандэрас (за фільм Альмадовара "Боль і слава"), а лепшай актрысай стала Эмілі Бічэм ("Малыш Джо" Джэсікі Хауснер).