Галоўны ідэолаг АП пра смерць Тарайкоўскага: Мы не раскідваемся фэйкамі

Галоўны ідэолаг АП пра смерць Тарайкоўскага: Мы не раскідваемся фэйкамі

Галоўны ідэолаг Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Шпілеўская паразмаўляла з праўладным блогерам Аляксеем Голікавым і распавяла пра першую ахвяру жнівеньскіх пратэстаў Аляксандра Тарайкоўскага.

"Забіты ці памёр? Ну я, напрыклад, не бачыла вынікаў экспертызы, я не магу сказаць дакладна, як гэты чалавек памёр. Бо справа яшчэ не закрытая. Следчы камітэт працуе, як я магу агучыць тое, што не пацверджана? Чым я буду адрознівацца ад таго боку? Мы ж не раскідваемся фэйкамі і не распавядаем рэчы, якія не маюць падставы",— заявіла Шпілеўская. 

Цікава, што чыноўніца не ў курсе, што Следчы камітэт прыпыніў праверку па факце смерці Тарайкоўскага. А ўлічваючы новыя папраўкі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, невядома, ці ўвогуле вернецца да яе.

Праз гадзіну пасля смерці прэс-служба МУС заяўляла, што Тарайкоўскі загінуў ад выбуховай прылады, якая разарвалася ў яго руцэ. Але журналісты хутка гэта абверглі. Еўрарадыё вельмі ўважліва даследвала відэа-матэрыялы з месца здарэння і прыйшло да высновы, што Тарайкоўскі быў застрэлены сілавіком.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі