Вы тут

Галоўчанка: сітуацыя ў будаўнічай сферы выклікае заклапочанасць

Страхоўка ад "шокавых тэндэнцый" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

"Сітуацыя ў будаўнічай сферы выклікае заклапочанасць", — заявіў у сераду на нарадзе ў Магілёўскім аблвыканкаме прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. На ёй ішла гаворка пра неабходнасць мер па абмежаванні росту цэн на будаўнічыя матэрыялы. "У любым выпадку мы не з'яўляемся прыхільнікамі татальнага рэгулявання цэн", цытуе словы Галоўчанкі БЕЛТА.

Прэм'ер лічыць, што цяпер у краіне "перыяд складаных працэсаў", таму "ўмяшальніцтва дзяржавы неабходнае". Раман Галоўчанка перакананы, што рэгуляванне цэн у будаўнічай сферы дазволіць застрахавацца ад "шокавых тэндэнцый". На нарадзе ён казаў пра "дадатковыя меры часовага характару па стабілізацыі цэн". "Нейкага глабальнага рэгулявання або ўстанаўлення гранічных коштаў, як мы паступалі з прадуктамі харчавання, не плануецца", — дадаў прэм'ер-міністр.

Пры гэтым Галоўчанка заклікае "не дапусціць бяздумных бар'ераў, якія б наносілі страты будаўнічым арганізацыям".

Некаторыя рашэнні ў будаўнічай сферы ўжо рыхтуюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.