Галкіпер мінскага “Дынама” абазваў фізіятэрапеўта БАТЭ "свіннёй"

Пасля скандальнага перахода з БАТЭ ў мінскае “Дынама” Гутар згуляў першы матч на барысаўскім стадыёне, які мінчане ў выніку прайгралі на апошніх секундах — 2:1. Скандал пачаўся з таго, што гледачы сталі асвістваць брамніка дынамаўцаў — гэта была рэакцыя на тое, што спартсмен траціў занадта шмат часу на ўвод мяча ў гульню. На гэтую рэакцыю Гутар не звяртаў увагі.



Затым, на 70-й хвіліне матчу здарылася сутычка з гульцом БАТЭ Віталём Радзівонавым — форвард зачапіў нагой галаву брамніка. Праз чатыры хвіліны Гутар прапусціў гол Ягора Філіпенкі. Даставаць мяч з сеткі яму не давялося — гэта зрабіў Віталь Радзівонаў і перадаў яго галкіперу. Гэта раз’юшыла брамніка і ён пачаў высвятляць адносіны з Радзівонавым.



Пасля фінальнага свістка, калі дынамаўцы прайгралі матч, Гутар учыніў некалькі скандалаў. Фізіятэрапеўта барысаўчанаў Енса Дэмельта ён параўнаў са свіннёй, заўзятарам БАТЭ паказаў непрыстойны жэст, а дырэктара клуба Анатоля Капскага абвінаваціў у подкупе суддзяў. Брамнік не асабліва сябе стрымліваў і таксама пасварыўся з галоўным трэнерам БАТЭ Віктарам Ганчарэнкам, паведамляе goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі