Гаеў: Ключавыя для эканомікі прадпрыемствы пакуль не плануецца прадаваць

Ключавыя для беларускай эканомікі прадпрыемствы пакуль не плануецца прадаваць. Іх няма ў "прыватызацыйным спісе" на бягучы год. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў. Паводле яго слоў, у дакуменце прысутнічаюць звычайныя акцыянерныя таварыствы. Калі гэтыя планы ўдасца рэалізаваць, дзяржава атрымае, як мінімум, 850 мільёнаў долараў.

Дарэчы, на сённяшні дзень у дзяржаўнай уласнасці застаецца вялікая колькасць прадпрыемстваў — больш за 2300 унітарных і 1850 адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыямі якіх валодае дзяржава, у 73% з іх — кантрольным пакетам, інфармуе БелаПАН.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі