Футбольны чэмпіянат свету: Нямеччына пацвердзіла свой статус фаварыта

У Паўднёва-афрыканскай рэспубліцы працягваюцца гульні групавога этапу чэмпіянату свету па футболе. У нядзелю адбыліся тры гульні. Зборная Нямеччыны разграміла аўстраліцаў — 4:0, і пацвердзіла свой статус фаварыта спаборніцтваў. Адзначым, што галы на рахунку Лукаса Падольскі (8-я хвіліна), Міраслава Клозэ (26), Томаса Мюлера (68) і Какаў (70). У гэтай жа групе D у нядзелю адбыўся яшчэ адзін матч — Гана перамагла Сербію з лікам 1:0. Прычым адзіны гол быў забіты з пенальці за 6 хвілін да фінальнага свістка.

У яшчэ адным матчы зборная Славеніі выйграла ў Алжыра — 1:0. Славенцы нечакана сталі лідэрамі групы С, у іх 3 ачкі. У англічан і амерыканцаў — па 1 ачку. У алжырцаў ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі