FSP аб'явіў хэдлайнераў і паказаў ролік, зняты ў гонар 10-годдзя
![FSP аб'явіў хэдлайнераў і паказаў ролік, зняты ў гонар 10-годдзя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gll_3670.jpg.webp?itok=CLzt7Ccj)
Славуты арт-пікнік Freaky Summer Party, які адбудзецца ў мінскім парку Dreamland 28-29 ліпеня, аб'явіў хэдлайнераў. Гэта расійскія каманды Pompeya і "ПАСОШ", украінка Луна і бельгіец Warhaus.
Натуральна, што гэтым лайн-ап не абмяжуецца. У гонар 10-годдзя Freaky Summer Party сёлета яшчэ пашыраецца. Наведвальнікаў чакаюць пяць сцэн з альтэрнатыўнай і ўжо нашумелай музыкай і тысяча розных актыўнасцяў: Kidsters, Edutaiment, Blogeria, дызайн-маркет, маштабны фудкорт, споты, фотазоны.
А яшчэ арт-пікнік разжыўся кліпам FSP X. Арганізатары пра яго пішуць так:
"Клёвы і дзёрзкі, як самы прыгожы хлопец на раёне".
Квіткі ўжо ў продажы. На адзін дзень — 18.99. На два — 28.99 рублёў.