ФСБ Расіі хоча атрымаць поўны доступ да дадзеных карыстальнікаў інтэрнэта

Паводле гэтага дакумента, да 1 ліпеня 2014 года ўсе інтэрнэт-правайдары абавязаныя ўстанавіць на свае сеткі абсталяванне для запісу і захоўвання інтэрнэт-трафіка на тэрмін не меншы за 12 гадзінаў. Пры гэтым спецслужбы атрымаюць прамы доступ да гэтых запісаў.



Як піша ўплывовае расійскае выданне "Коммерсант", пад кантроль, напрыклад, патрапяць тэлефонныя нумары, ІР-адрасы, імёны ўліковых запісаў і адрасы электроннай пошты карыстальнікаў сацыяльных сетак. Аператары сувязі сцвярджаюць, што некаторыя палажэнні праекта загаду супярэчаць Канстытуцыі, паколькі прадугледжваюць збор і захоўванне дадзеных да рашэння суда.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі