Вы тут

ФСБ: маскоўскі стралок быў адзін, у будынак ведамства ён не пранік

Напад на будынак ФСБ у Маскве / novayagazeta.ru

Пры стральбе на Вялікай Лубянцы загінуў адзін супрацоўнік ФСБ, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на цэнтр грамадскіх сувязей ведамства.

Паводле Мінздароўя, пры страляніне пацярпелі пяць чалавек, з імі працуюць лекары. Раней паведамляляася, што два супрацоўнікі спецслужбаў атрымалі вельмі цяжкія раненні.

У ФСБ падкрэсліваюць, што нападнік быў адзін і ў будынак ведамства ён не зайшоў. Перад гэтым у СМІ з'яўляліся звесткі, быццам нападнікаў было трое, і дваіх з іх забілі ў страляніне ў прыёмнай ФСБ. 

Следы камітэт Расіі пачаў крымінальную справу за замах на жыццё супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.