Французскі сапернік Аляхно на Еўрабачанні пагадзіўся на родную мову

Спявак Себасцьян Тэлье, які ў траўні прадставіць Францыю на музычным конкурсе "Еўрабачанне-2008", пагадзіўся праспяваць песню на роднай мове. На гэты крок ён адважыўся пад ціскам суайчыннікаў, абураных тым, што песня, якую ён вырашыў прадставіць у конкурсе, англамоўная.

Спявак заявіў, што зменіць тэкст песні так, што ў "Divine" будуць і французскія словы. Пры гэтым Тэлье адзначыў, што пайшоў на гэты крок выключна для таго, каб пацешыць грамадскасць.

Па словах выканаўцы, тэлеканал France-3, які заявіў песню "Divine" для ўдзелу ў "Еўрабачанні", не патрабаваў ад Тэлье абавязковай французскай мовы.

Чарговае "Еўрабачанне" пройдзе 24 траўня 2008 года ў Бялградзе. Беларусь на конкурсе прадставіць спявак Руслан Аляхно.

Фота: www.nostalgic.cl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі