Французскі "Ліён" мае намер узмацніцца Аляксандрам Глебам
Паўабаронцам нацыянальнай зборнай Беларусі і іспанскай "Барселоны" Аляксандрам Глебам хоча ўзмацніцца французскі "Ліён". Як паведамляе выданне Le Progres, акрамя Глеба французскі клуб таксама цікавіцца яшчэ адным гульцом каталонцаў ісландцам Эйдурам Гуд'ёнсанам, які таксама не можа замацавацца ў асноўным складзе найлепшага клуба Еўропы. Дарэчы, Аляксандр Глеб ужо паспеў згуляць 4 хвіліны супраць "Ліёна" ў матчы Лігі чэмпіёнаў, калі "Барселона" без праблемаў разабралася з французамі.
Як паведаміў Еўрарадыё агент Глеба Мікалай Шпілеўскі, далейшы лёс беларускага футбаліста будзе абмяркоўвацца ў панядзелак за круглым сталом у Іспаніі.
Як паведаміў Еўрарадыё агент Глеба Мікалай Шпілеўскі, далейшы лёс беларускага футбаліста будзе абмяркоўвацца ў панядзелак за круглым сталом у Іспаніі.