Франака Вячорку адпусцілі з войска пачаць агітацыйную кампанію

Кандыдат у дэпутаты Мазырскага райсавета па Станцыйнай выбарчай акрузе №25 Франак Вячорка атрымаў часовае вызваленне з войска, каб пачаць агітацыйную кампанію. Па звестках сайта "Белорусский партизан", для нагляду за маладым палітыкам да яго прыставілі прапаршчыка. Падчас вызвалення Франак падаў у выбарчую камісію спіс сваіх давераных асоб, запісаў выступ на радыё, пакінуў заяву на публікацыю сваёй перадвыбарнай праграмы ў мясцовай газеце "Жыцце Палесся", наведаў друкарню і падрыхтаваў дамову аб друку сваіх выбарчых улётак і плакатаў.

Праўда, ён не паспеў патрапіць да дырэктара Палаца культуры "40 гадоў Кастрычніка". Але пакінуў каардынаты і спадзяецца ў бліжэйшы час вызначыць дзень і час сустрэчы з выбарнікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі