Франака — "на кавёр!": эфір са стваральнікамі ютуб-канала ЧынЧынЧэнэл

На ютуб-канале ЧынЧынЧэнэл, які стварылі былыя акцёры купалаўскага тэатра, выйшаў новы сатырычны праект “На кавёр!”. У ім чыноўнікі Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч бяруць інтэрв’ю “з прыстрасціем” у беларусаў, якія з’ехалі з краіны. Першым героем стаў лідар гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі.

Стваральнікі праекта — акцёр Міхаіл Зуй і рэжысёр Андрэй Кашперскі — у 15:00 завітаюць у студыю Еўрарадыё. Ці будуць выкліканыя "на кавёр" Франак Вячорка і Святлана Ціханоўская? Ці здольныя беларусы смяяцца пасля таго, што перажылі ў 2020-м і перажываюць дагэтуль? Як уплываюць рэпрэсіі ў краіне на характары Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Сяргеевіча? Пра гэта ды іншае гаворым падчас нашага стрыму. Далучайцеся!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.