ФПБ канстатуе: дзяржава не выконвае шэрагу сацыяльных абавязкаў

Замаруджванне сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і пагаршэнне фінансавага стану пацягнула за сабою невыкананне шэрагу абавязкаў па сацыяльнай абароне.

Паводле ФПБ, аб'ём прадукцыі за першы квартал 2009 г склаў 96,4% да леташняга ўзроўню. Раздробны таваразварот узрос на 5,5% пры прагнозе росту на 16—17%. ВУП узрос на 1,2% пры прагнозе 10—12%.
Запасы гатовай прадукцыі складалі 93,2% да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці. Гэта 13% прадпрыемстваў і арганізацыі былі стратныя.

77,5 тыс. чалавек працуюць няпоўны час, 79,8 тыс. чалавек мелі неаплатныя адпачынкі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі