Фотафакт: з'явілася высокаякасная каляровая выява Плутона
![Фотафакт: з'явілася высокаякасная каляровая выява Плутона](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/crop_p_color2_enhanced_release_small.png.webp?itok=ojtu620i)
З'явілася высокаякасная каляровая выява Плутона. На Зямлю яшчэ ў ліпені яго перадаў касмічны даследчы зонд "New Horizons" ("Новыя далягляды"), які быў запушчаны ў космас у 2006 годзе. Фота апублікавала NASA.
Адзначаецца, што на самай далёкай планеце Сонечнай сістэмы нямала формаў рэльефу маюць уласныя колеры. А гэта сведчыць пра складаную геалагічную і кліматычную гісторыю Плутона, мяркуюць спецыялісты.
![Фотафакт: з'явілася высокаякасная каляровая выява Плутона](/sites/default/files/paragraphs/image/croppcolor2enhancedreleasesmall.png)
![Фотафакт: з'явілася высокаякасная каляровая выява Плутона](/sites/default/files/paragraphs/image/plu15.jpg)