Вы тут

Фотафакт: У Саудаўскай Аравіі жанчын упершыню пусцілі на футбол

Фота: ЕРА

У Саудаўскай Аравіі жанчынам упершыню дазволілі наведаць футбольны матч: 12 студзеня на гульні паміж камандамі “Аль-Ахлі” і “Аль-Бацін” у горадзе Джыда на трыбунах з’явіліся глядачкі.

Жанчынам цяпер дазволена назіраць за матчамі з “сямейных трыбун”. Пра стварэнне такіх зонаў на трох стадыёнах у краіне было абвешчана ўвосень.

А ўлетку жанчынам у гэтай краіне будзе дазволена кіраваць машынамі з дазволу мужчын, перадаюць замежныя СМІ.