Фота і відэа з пажару на складзе пластмасы ў Мінску

Фота і відэа з пажару на складзе пластмасы ў Мінску

Прэс-служба МНС апублікавала фота і відэа з пажару на складзе пластмасы ў Мінску на вуліцы Славінскага на тэрыторыі ААТ “БелВТІ”. Густы слуп чорнага дыму высока ўзняўся над сталіцай. Высветлілася, што на плошчы 400 квадратных метраў там гарэлі цвёрдыя бытавыя адходы з пластмасы, якія ляжалі пад адкрытым небам. Ратавальнікі ўзгаранне ліквідавалі, на гэта спатрэбілася менш за гадзіну часу. Агонь паспеў пашкодзіць перапрацаваную і прэсаваную пластмасу, якую збіраліся адправіць на экспарт.

Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі